Прэзідэнт Егіпта ўручыў Лукашэнку меч, а ў падарунак атрымаў Каран

19.02.2020 / 18:47

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі ў час перагавораў з Лукашэнкам зрабіў яму падарунак — егіпецкі меч, перадае БелТА.

Як растлумачылі кіраўніку беларускай дзяржавы, дзяржанне мяча выраблена з рэдкага афрыканскага дрэва, інкруставанага меддзю.

Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу Каран.

Яшчэ адзін падарунак — сумесная фатаграфія з адным з работнікаў Светлагорскага ЦКК егіпцянінам Федзі Халілем, які ўжо каля сямі гадоў жыве з сям'ёй у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ім, наведваючы нядаўна гэта прадпрыемства.