За абразу настаўнікаў хочуць увесці адміністрацыйную адказнасць

А вы падтрымліваеце гэтую ініцыятыву?

19.02.2020 / 21:26

У Беларусі плануюць увесці адміністрацыйную адказнасць за абразу настаўнікаў. Пра гэта распавяла намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас наведвання Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, паведамляе «Гродзенская праўда».

Фота: Міхаіл Ісачэнка, «Гродзенская праўда»

— Грамадству трэба стаць на абарону педагогаў. Гэта можна зрабіць, выкарыстоўваючы, напрыклад, вопыт нашага ўсходняга суседа — Казахстана, дзе ўвялі адміністрацыйную адказнасць за абразу настаўніка пры выкананні службовых абавязкаў. Мы прыгледзеліся да гэтага новаўвядзення і плануем увесці такую ж норму ў наш кодэкс, — сказала чыноўніца.