Чым думалі?

У Мінгарвыканкаме цяпер шкадуюць пра знос кіёскаў.

18.03.2009 / 16:30

Генеральны дырэктар КУП «Гаррэмаўтадор Мінгарвыканкаму» Іван Гурыновіч шкадуе пра знос кіёскаў з прыпынкаў грамадскага транспарту сталіцы.
Па яго словах, прыпынкі цяпер патрабуюць дадатковых выдаткаў на падтрыманне чысціні. Раней гэтую функцыю выконвалі гаспадары кіёскаў.

Яшчэ не кожны прыпынак абсталяваны стрэшкай. Каб давесці працу да канца, трэба 5-6 мільёнаў рублёў на кожны навес.

ЯМ