Аварыя ў цэнтры Мінска: каля гадзіны быў паралізаваны рух тралейбусаў, пацярпела дзіця

27.02.2020 / 20:55

У выніку ДТЗ на вуліцы Няміга атрымала траўму дзіця-пасажыр, паведамляе Telegram-канал ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца каршэрынгавага аўто Volkswagen Polo пры павароце налева з вуліцы Няміга на вуліцу Мяснікова не саступіў дарогу тралейбусу.

У выніку ДТЗ траўмы атрымала шасцігадовае дзіця-пасажыр. Яго даставілі ў бальніцу.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Nashaniva.com