Уладзімір Някляеў. Сцяг

Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг...

20.03.2009 / 17:57

Чуў, што паэт Уладзімір Някляеў прапанаваў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў якасці гімну ўласны верш «Сцяг». Надрукуйце, калі ласка, гэты верш.

ВБ, Гомель

Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг.