П’яны ўкраінец спрабаваў прарвацца на тэрыторыю Беларусі

Інцыдэнт адбыўся ўчора на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы.

20.03.2009 / 16:25

19 сакавіка грамадзянін Украіны на аўто ВАЗ – 2105 на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца на тэрыторыю Беларусі ў пункце пропуску на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы, што на Чарнігаўшчыне. Яго затрымалі з дапамогай спецыяльных сродкаў прымусовага спынення. Мужчына, як выявілася, быў моцна выпіўшы і не меў пры сабе дакументаў. Як заявіў затрыманы, аўто належыць ягонай маці, прычыны ўчынку патлумачыць ён не здолеў.

Назва пераходу Новыя Ярылавічы не першы раз трапляе ў СМІ. У ліпені гэтага году тут затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў вывезці за межы Ўкраіны старажытны абраз.

Паводле Korrespondent.net