У Кітаі папярэдзілі пра магчымую новую ўспышку каранавіруса

23.03.2020 / 17:19

Кітай можа сутыкнуцца з новай успышкай каранавіруса. Пра гэта папярэдзіла член Пекінскай групы экспертаў па вірусах, прафесарка Лі Ланьцзюань, перадае Daily Mail.

Спецыялісты занепакоеныя новымі выпадкамі заражэння, якія выяўляюць у кітайцаў, што вярнуліся з-за мяжы. Гэта можа справакаваць яшчэ адну маштабную эпідэмію ў краіне.

Nashaniva.com