«Белпошта» часткова аднаўляе прыём міжнародных адпраўленняў

23.03.2020 / 22:59

«Белпошта» часткова аднаўляе прыём міжнародных адпраўленняў з 24 сакавіка.

Пісьмовую карэспандэнцыю і пасылкі можна будзе адправіць у Азербайджан, Арменію, Іспанію, Казахстан, Польшчу і ЗША. Таксама прымаюцца адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS у Іспанію, Казахстан, Кубу, Кыргызстан, Літву, Польшчу і Тайланд.

У «Белпошце» падкрэслілі, што ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ўсё яшчэ магчымыя затрымкі ў тэрмінах дастаўкі.

Nashaniva.com