ARCHE пра заяву Філарэта: Кітай блакуе доступ і да хрысціянскіх рэсурсаў

30.03.2009 / 12:48

Экзарх павінен ведаць, што кітайскае рэгуляванне (цэнзура) сеціва мае перш-наперш палітычную, ідэалагічную скіраванасць. Для грамадзян Кітаю заблакаваны доступ не толькі да сайтаў шматлікіх заходніх і нават расійскіх газет, часопісаў, радыё- і тэлекарпарацый, але і да хрысціянскіх інфармацыйных рэсурсаў: каталіцкіх, пратэстанцкіх і праваслаўных.