Брэсцкія дэсантнікі арганізавалі флэшмоб у падтрымку медыкаў

22.04.2020 / 20:05

Вайскоўцы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады сёння арганізавалі флэшмоб у падтрымку медыцынскіх работнікаў.

На пляц вайсковай часці выйшла практычна ўся брыгада. Вайскоўцы выстраіліся такім чынам, каб з вышыні чыталася фраза #ДЗЯКУЙ ДОКТАР.

Усё дзейства здымалі на дрон.

Nashaniva.com