Лукашэнка пра Еўрасаюз у пандэмію: Зашыліся ў сваёй шкарлупіне і адно аднаму не маглі дапамагчы ВІДЭА

У выступе перад жыхарамі Нараўлянскага раёна Аляксандр Лукашэнка расказаў пра аднаго беларускага бізнэсмена, які ледзь выехаў з Іспаніі, каб вярнуцца на радзіму, і асудзіў Еўрасаюз. 

26.04.2020 / 15:34

— Калі пачаўся гэты псіхоз, некаторыя людзі жылі ў Іспаніі. і вось ён вярнуўся. Я яму кажу: «Чаго ты прыехаў? Сядзеў бы ў Іспаніі». — «Аляксандр Рыгоравіч, больш туды не паеду. Я шалёныя грошы заплаціў, што зарабіў, каб дадому вярнуцца. Усё зачынена — няма куды вяртацца. Праз усе краіны ехаў, каб толькі з сям'ёй дамоў прыехаць. Усіх забраў, вывез — і сёння дыхаю тут свабодна». У дыктатуры, кажу, дыхаеш свабодна? «Дыхаю», — кажа. 

Гэты каранавірус паказаў, хто ёсць хто. Багаты Еўразаюз — зашыліся ў сваёй шкарлупіне і адно аднаму не маглі дапамагчы. 

Nashaniva.com