Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну за падтрымку ў барацьбе з каранавірусам

04.05.2020 / 20:20

Лукашэнка накіраваў пасланне кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну з падзякай за падтрымку ў барацьбе з каранавірусам, піша БелТА.

«Сардэчна дзякую Вам за своечасовую падтрымку Беларусі ў барацьбе з каранавірусам. Атрыманыя з дружалюбнага Кітая вельмі запатрабаваныя медыцынскія прэпараты і сродкі аховы дазволяць нам больш эфектыўна прадухіляць распаўсюджванне пандэміі. Нашы сумесныя намаганні па пераадоленні часовых цяжкасцяў у чарговы раз пацвердзілі моцнае сяброўства і асаблівы характар ​​беларуска-кітайскага партнёрства, напоўнілі адносіны паміж дзвюма краінамі асаблівым даверам і салідарнасцю», — гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Сі Цзіньпінам летам гэтага года ў Беларусі.

Nashaniva.com