Прэзідэнт Малдовы заклікаў амніставаць удзельнікаў пратэстаў 7 красавіка

16.04.2009 / 11:33

У тэлезвароце да нацыі прэзідэнт Малдовы Уладзімір Варонін заклікаў праваахоўныя органы краіны правесці ўсеагульную амністыю і спыніць усе формы пераследу ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Кішынёве 7 красавіка 2009 году.

Масавыя пратэсты ў Малдове арганізавала апазіцыя, якая палічыла абвешчаную перамогу на выбарах мясцовай камуністычнай партыі сфальсіфікаванай.

7 красавіка дэманстрантамі былі захопленыя будынкі парламента і адміністрацыі прэзідэнта.

Раней Варонін называў паслявыбарчыя пратэсты спробай дзяржаўнага перавароту.

Радыё Свабода