Некалькі беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам

27.08.2020 / 20:43

Пяць беларускіх банкаў часова перасталі выдаваць крэдыты фізічным асобам.

З 18 жніўня крэдытаванне прыпыніў РРБ-Банк. Услед за ім, 26 жніўня, аб адсутнасці магчымасці ўзяць спажывецкі крэдыт «Універ» праінфармаваў БТА Банк.

27 жніўня стала вядома, што выдачу крэдытных рэсурсаў прыватным кліентам спыніў БПС-Сбербанк.

З 28 жніўня таксама ўсе крэдыты будуць прыпыненыя ў Тэхнабанку. Адмаўляе ў выдачы крэдытаў фізічным асобам і Белгазпрамбанк.

Nashaniva.com