Віктар Лукашэнка параіў апазіцыі «ўзяць сябе ў рукі»

28.08.2020 / 22:38

Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар параіў апазіцыі «ўзяць сябе ў рукі». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам з «Рашы тудэй».

Журналіст спытаў у Віктара Лукашэнкі, што ён сказаў ідэалагічным супернікам.

«Я б не сказаў, што яны супернікі, можа быць, нейкія апаненты. Вы ведаеце, трэба ўзяць сябе ў рукі, паразважаць добра, падумаць і прыйсці да правільнай думкі», — сказаў ён.

Nashaniva.com