Лукашэнка заявіў, што плануе на сустрэчы з Пуціным расставіць усе кропкі над «i»

03.09.2020 / 14:20

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным мае намер расставіць кропкі над «i» па вострых пытаннях адносін паміж краінамі. Пра гэта ён заявіў у чацвер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, піша ТАСС.

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам РФ, што пасля вашага візіту ў Беларусь, пасля сустрэчы міністраў замежных спраў учора, мы такую ​​сустрэчу правядзём у Маскве і канчаткова расставім усе кропкі над «і» па тых пытаннях, якія вельмі адчувальныя і балючыя для дзвюх дзяржаў», — сказаў Лукашэнка.