Журналістам, затрыманым 1 верасня, далі па трое сутак, іх выпусцілі

04.09.2020 / 15:36

Марыя Эляшэвіч на фота злева

Сёння праходзяць суды над затрыманымі 1 верасня журналістамі.

Марыя Эляшэвіч («Камсамольская праўда») атрымала трое сутак арышту. То-бок яна павінна быць вызваленая ў 17:00.

Па трое сутак атрымалі Мікіта Недаверкаў, Святаслаў Зоркі, Надзея Калілініна, Андрэй Шаўлыга, Аляксей Суднікаў.

Сёння яны выйшлі на волю.

Nashaniva.com