Чамаданава: У МДЛУ затрымліваў не АМАП, а супрацоўнікі міліцыі

04.09.2020 / 15:49

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пракаментавала затрыманні студэнтаў у МДЛУ. Яна распавяла, што затрымлівалі іх супрацоўнікі міліцыі, не АМАП, піша Tut.by.

— Затрымлівалі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Не за правапарушэнні сённяшняга дня, а за ўчыненыя раней.

Затрыманых у МДЛУ даставілі ў Партызанскі РУУС, колькі іх і калі адпусцяць, у МУС не паведамляюць.

Nashaniva.com