Студэнтаў, якіх сілавікі затрымалі ў Лінгвістычным універсітэце, вызвалілі

04.09.2020 / 17:47

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ Аляксандар Паніматка.

Паніматка распавёў, што ён асабіста разам з прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай працы Ўладзімерам Пашкевічам езьдзілі ў Партызанскае РУУС Менска і прывезьлі пяцёра затрыманых раней студэнтаў ва ўнівэрсытэт.

Яны знаходзяцца цяпер у рэктара Натальлі Баранавай. Студэнты казалі, што на іх ў пастарунку былі складзеныя пратаколы.