Калектыў музея гісторыі Магілёва патрабуе адстаўкі Лукашэнкі і гатовы аб'явіць страйк

04.09.2020 / 21:17

Музей гісторыі Магілёва патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і гатовы аб'явіць страйк. Пра гэта калектыў музея кажа ў адкрытым звароце да беларусаў, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, піша Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

У адкрытым лісце работнікі музея гісторыі Магілёва звяртаюцца да грамадзян, устаноў сферы культуры, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

Яны выстаўляюць патрабаванні:

У выпадку невыканання патрабаванняў у дзесяцідзённы тэрмін работнікі скарыстаюцца сваім законным правам на страйк для выражэння занепакоенасці і абароны інтарэсаў.

Пад адкрытым лістом падпісалася у тым ліку кіраўніцтва музея гісторыі Магілёва.

Адкрыты зварот склалі ў жніўні, але публікуецца ён упершыню.