«У нялёгкі час для Белай Русі». У Маскве ўзвялі ў сан новага кіраўніка Беларускага экзархата РПЦ

06.09.2020 / 13:41

«Мы спадзяёмся, што ў той час, які нельга назваць лёгкім, у тым ліку і для Белай Русі, у вас будуць мудрасць і духоўная сіла духоўна весці свой народ, каб пазбягаць усялякага кшталту падзелаў, якія могуць нанесьці непапраўную шкоду духоўнаму і нацыянальнаму жыццю беларускага народа», — сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пасля ўзвядзення экзарха Веньяміна ў мітрапаліты падчас літургіі ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

Nashaniva.com