У Крамлі не пагадзіліся з Лукашэнкам, што «беларускія падзеі могуць адбыцца і ў Расіі»

09.09.2020 / 13:21

У прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова журналісты спыталі, як у Крамлі ацэньваюць учорашнюю заяву Лукашэнкі, што беларускія падзеі могуць паўтарыцца ў Расіі.

«Я б тут не пагадзіўся з нейкімі паралелямі. Хоць у нас і ёсць Саюзная дзяржава, якую мы вельмі шануем, усё ж такі мы дзве розныя краіны, мы дзве розныя суверэнныя дзяржавы.

У нас іншая палітычная культура, у нас іншы палітычны ландшафт, іншыя палітычныя тэндэнцыі. Таму тут нейкія абагульненні, мне здаецца, былі б нявернымі».

Nashaniva.com