Павел Харланчук: Мая першая Плошча была ў 2006-м

11.09.2020 / 11:23

У новым выпуску «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава — экс-акцёр Купалаўскага тэатра Павел Харланчук.

У жніўні ён разам з калегамі выступіў супраць гвалту пасля выбараў і сышоў з тэатра. Харланчук распавёў Мікіту Мелказёраву пра дзве свае ходкі на Акрэсціна, вельмі жорсткі АМАП, звальненне ўсёй трупы, патрабавальнага Паўла Латушку, Каардынацыйную раду, футбол з Іванам Эйсмантам і шмат іншых бадзёрых гісторый са свайго жыцця.