Праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна і яго жонку Маргарыту расшуквае міліцыя

11.09.2020 / 14:03

Праваабаронцу «Вясны» з Брэста Уладзіміра Вялічкіна і яго жонку Маргарыту Вялічкіну расшукваюць супрацоўнікі міліцыі. Кажуць, што за ўдзел у маршы Салідарнасці 6 верасня.

Прадстаўнік Брэсцкага РАУСа паведаміў праваабаронцу, што хочуць папярэдзіць пра магчымую крымінальную адказнасць.

Nashaniva.com