Ціханоўская заклікала байцоў АМАП спыніць гвалт

12.09.2020 / 17:27

Святлана Ціханоўская заклікала байцоў АМАПа спыніць гвалт:

«Я заклікаю АМАП спыніцца. Вам будзе сорамна за тое, што вы робіце сёння. Гвалт, які вы ўжываеце да жанчын, абуральны. Я хачу вас папярэдзіць, што кожны, хто здзяйсняе злачынствы супраць мірных дэманстрантаў і свайго народа, панясе адказнасць. У вас ёсць шанец перайсці на бок народа і не выконваць злачынных загадаў», — сказала палітык.

Nashaniva.com