МУС: Учора былі затрыманыя 774 чалавекі, адпраўленыя ў ізалятары да суда — 544

14.09.2020 / 11:05

Афіцыйны прадстаўнік МУС Bольга Чамаданава паведаміла ў тэлеграм-канале, што ў нядзелю па краіне прайшлі 28 пратэсных акцый, а агульная колькасць удзельнікаў не перавысіла 22 тысяч чалавек.

У Мінску ў 16:30 калона колькасцю да 15 тысяч прайшла па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў, а затым накіравалася ў мікрараён «Дразды». Сустрэўшыся з ланцужком з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пратэстоўцы прайшлі ў зваротным кірунку. Пасля прадпрынятых мер па разгрупаванні несанкцыянаваная акцыя завяршылася каля 20:00.

Усяго ўчора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 774 грамадзяніны (з іх у Мінску — больш за 500).

Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях ў месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 544 чалавекі.