Сямён Шарэцкі да расійскага кіраўніцтва: Дапамажыце ў цяжкую хвіліну народу Беларусі

У эфіры радыё «Эха Москвы» экс-старшыня Вярхоўнага Савета (гэтую пасаду ён займаў у 1996 годзе) Сямён Шарэцкі звярнуўся да расійскага народа і кіраўніцтва Расіі. 

14.09.2020 / 13:16

«Дапамажыце ў гэтую цяжкую хвіліну таму народу, які так добра да вас ставіцца і так шмат у свой час зрабіў для перамогі над фашызмам, а цяпер чалавека, які, па сутнасці, увёў фашысцкі рэжым, няўжо трэба падтрымліваць? У мяне бацька загінуў на фронце, у мяне слёзы проста на вачах, калі я думаю пра тое, каго падтрымліваюць», — зазначыў былы палітык у эфіры «Эха Масквы».

Nashaniva.com