Прэзідэнт Эстоніі — беларускім уладам: Гаага не так ужо і далёка

14.09.2020 / 17:22

Керсці Кальюлайд. Аўтар: Sergei Stepanov / ERR.

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд папярэдзіла цяперашніх кіраўнікоў Беларусі, якія ўжываюць гвалт для падаўлення мірных пратэстаў, пра тое, што яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.

«Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць рашэнні ў Мінску, разумелі, што Гаага насамрэч знаходзіцца не так ужо далёка», — заявіла Кальюлайд у панядзелак у інтэрв'ю ERR, сказаўшы, што вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазіцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя.

У Гаазе знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд, які адказвае за прыцягненне да адказнасці вінаватых у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці і ваеннай агрэсіі.

Nashaniva.com