Савет Рэспублікі заявіў, што парламент Літвы груба ўмешваецца ў справы Беларусі

15.09.2020 / 11:37

belarus.by

Рэзалюцыя Сейма Літвы аб прызнанні Святланы Ціханоўскай адзіным законным прадстаўніком Беларусі не адпавядае духу добрасуседства паміж краінамі, універсальным парламенцкім прынцыпам і з'яўляецца спробай умяшання ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы.

Пра гэта гаворыцца ў каментары прэзідыума Савета Рэспублікі, апублікаваным у аўторак на яго сайце

«Прыняццем гэтага дакумента літоўскія парламентарыі груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і праяўляюць адкрытую непавагу да суверэннага права беларускага народа самастойна выбіраць кіраўніцтва і вызначаць шлях развіцця сваёй краіны.

Спроба літоўскіх дэпутатаў прызначыць «лідара народа Беларусі» зусім выходзіць за рамкі здаровага сэнсу», — адзначаецца ў каментары прэзідыума.

Nashaniva.com