Украіна заклікала кіраўніцтва Беларусі перастаць ствараць дадатковае напружанне ў сувязі з хасідамі

16.09.2020 / 15:01

«Заклікаем беларускія ўлады перастаць ствараць дадатковае напружанне на мяжы з нашай дзяржавай і не распаўсюджваць ілжывыя абнадзейлівыя заявы для пілігрымаў, якія могуць стварыць у іх адчуванне, што мяжа Украіны ўсё ж можа быць адкрытая для замежнікаў», — гаворыцца ў заяве Офіса прэзідэнта аб сітуацыі з хасідамі на беларуска-ўкраінскай мяжы, апублікаванай у сераду днём.

Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус.

«Сваю набожнасць яны праяўляюць шумна і весела». Хто такія хасіды і што ім трэба ва Украіне?