У Мінску грошы, патрачаныя службамі на зняцце сцягоў, рашылі спаганяць з «вінаватых»

18.09.2020 / 10:51

Пракуратура Мінска распавяла, што тэрытарыяльныя падраздзяленні МНС 87 разоў выязджалі, каб зняць «канструкцыі, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй» — відавочна, маюцца на ўвазе сцягі на дамах.

За невыкананне правілаў пажарнай бяспекі да адказнасці па арт. 23.56 КаАП прыцягнулі 11 чалавек і 26 юрыдычных асоб.

З вінаватых спаганяюць выдаткі, «якія панеслі кампетэнтныя органы пры аднаўленні супрацьпажарнай бяспекі».

Nashaniva.com