На чыгуначных вакзалах з'явілася бясплатная зарадка для мабільнікаў ФОТАФАКТ

21.09.2020 / 13:00

rw.by

На 19 чыгуначных вакзалах паставілі абсталяванне для бясплатнай зарадкі мабільных прылад, піша прэс-служба Белчыгункі.

У залежнасці ад месца размяшчэння ёсць кропкі для зарадкі двух відаў. Стойкі як з разеткамі, так і з раз'ёмамі USB. Там жа можна знізу павесіць сумку або заплечнік.

Белчыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што за захаванасць мабільных прылад і асабістых рэчаў падчас зарадкі адказваюць самі пасажыры.

На чыгуначных вакзалах таксама па-ранейшаму ёсць паслуга платнай зарадкі мабільных прылад — калі за невялікую плату можна пакінуць тэлефон на зарадку пад наглядам работніка вакзала ці ў спецыяльнай ячэйцы.