Гамяльчанкі правялі акцыю памяці Аляксандра Віхра

21.09.2020 / 21:48

У цэнтры Гомеля жанчыны правялі акцыю памяці загінулага Аляксандра Віхра, пішуць Моцныя навіны.

Нагадаем, 25-гадовага хлопца затрымалі ў цэнтры Гомеля 9 жніўня, калі ён ехаў да сваёй дзяўчыны. 11 жніўня ён памёр.

Родныя Аляксандра напісалі заяву ў пракуратуру, СК і папрасілі распачаць крымінальную справу па факце смерці хлопца.

21 верасня мінула 40 дзён з моманту гібелі маладога чалавека. Жанчыны планавалі ўскласці кветкі і запаліць свечкі каля прыпынку «Плошча Леніна», але міліцыя прымусіла перанесці акцыю да Вечнага агню. Абышлося без затрыманняў.