Пасля выступу Ціханоўскай у Еўрапарламенце ўхвалілі рэкамэндацыі па пераглядзе адносінаў ЕС з Беларуссю

22.09.2020 / 17:32

Перамовы аб прыярытэтах партнёрства ЕС — Беларусь неабходна прыпыніць да таго часу, пакуль у Беларусі не правядуць новыя, свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары, гаворыцца ў рэкамэндацыях па пераглядзе ЕС адносінаў з Беларуссю, якія прыняў камітэт Еўрапарламента па замежных справах, піша «Свабода».

За прыняцце рэкамендацый прагаласавалі 60 чальцоў камітэта, супраць — 7, устрымаўся — 1, паведамляе прэс-служба ЕП. У дакумэнце адзначаецца, што перагляд адносін з Беларуссю неабходна зрабіць з акцэнтам на тым, як Еўрасаюз можа падтрымаць грамадзянскую супольнасць і народ Беларусі.

У рэкамендацыях адзначаецца, што камітэт:

Рэкамендацыі таксама тычацца пытанняў эканамічнага і галіновага супрацоўніцтва з Беларуссю, кантактаў паміж людзьмі, атамнай энергетыкі.

Цяпер рэкамэндацыі павінны зацвердзіць на сэсіі Еўрапарламента, а потым накіраваць вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю, у Еўракамісію і ва ўрады краін-сябраў ЕС.