Афіцыйнай інфармацыі ні пра рэпетыцыю інаўгурацыі, ні пра інаўгурацыю дагэтуль няма

23.09.2020 / 10:41

«Радыё Свабода» паведамляе, што каля Палаца Незалежнасці з мікрааўтобусаў высаджваюць людзей. Яны ў парадных гарнітурах.

Таксама стала вядома пра тое, што перакрыты праспект Незалежнасці, рух на праспекце абмежаваны.

Закрыты праезд у бок плошчы Перамогі ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Перакрылі і вуліцу Сурганава — усіх кіроўцаў разварочваюць перад Домам друку.

Перакрыта вуліца Нарачанская ад «Мінск-Арэны» да праспекта Пераможцаў, а таксама вуліца Сапёраў з боку Ціміразева.

Афіцыйнай інфармацыі ні пра рэпетыцыю інаўгурацыі, ні пра інаўгурацыю дагэтуль няма.

Nashaniva.com