Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфака БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваннем новых выбараў

23.09.2020 / 14:58

Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ звярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны просяць не дапускаць затрыманняў і гвалту да мірных грамадзян, вызваліць палітычных вязняў і прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі, паведамляе TUT.by.

«Мы выказваем салідарнасць з усімі грамадзянамі, якія шляхам негвалтоўнага пратэсту спрыяюць аднаўленню міру і законнасці ў Беларусі, — напісалі аўтары звароту. — У сувязі з парушэннем нашых грамадзянскіх і палітычных правоў, а менавіта: права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўленьня (арт. 65, 66 Канстытуцыі), права на жыццё і бяспеку, права на абарону ад замахаў за свабоднае выказванне сваёй пазіцыі (арт. 4, 10, 22, 25, 33 Канстытуцыі), органам дзяржаўнай улады выказваем пратэст супраць беззаконня, якое ўстанавілася ў нашай краіне».

Свае патрабаванні біёлагі сфармулявалі так:

Зварот падпісалі 624 чалавекі.

Nashaniva.com