Кангрэс UEFA 2021 года перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

25.09.2020 / 07:12

Кангрэс UEFA, які плянавалі правесьці 2 сакавіка 2021 году ў Менску, пройдзе ў швайцарскім Ньёне, паведамляе сайт UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў), піша Радыё Свабода.

Выканкам UEFA вырашыў, што «ў сувязі з арганізацыйнымі і апэрацыйнымі складанасьцямі ў цяперашняй сытуацыі ўсе карпарацыйныя захады UEFA цягам бліжэйшых паўгода будзе прымаць Швайцарыя».

Акрамя кангрэсу, у Ньёне пройдуць заплянаваныя на сьнежань 2020 і сакавік 2021 гадоў пасяджэньні выканаўчага камітэту UEFA.

Nashaniva.com