Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам

25.09.2020 / 19:05

Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам.

Яны абмеркавалі апошнія падзеі ў Беларусі, магчымыя шляхі выхаду з крызісу, а таксама патэнцыйны ўдзел ЗША, ЕС і Расіі ў арганізацыі дыялогу аб правядзенні новых выбараў.

Святлана Ціханоўская падзякавала за цвёрдую і паслядоўную пазіцыю ЗША ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і нагадала пра важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі і эканамічнай падтрымкі Беларусі пасля дэмакратычных зменаў.

Nashaniva.com