Смяротная аварыя на МКАД: сутыкнуліся два аўтамабілі, трэці збіў пасажырку, якая выйшла з машыны

12.12.2020 / 16:29

Фота СК

Раніцай 12 снежня на МКАД сутыкнуліся «Форд» і «Мазда». «Форд» з'ехаў на ўзбочыну, «Мазда» засталася на дарозе.

Калі 52-гадовая жанчына, якая ехала ў «Маздзе», выйшла з аўтамабіля, яе насмерць збіў «Опель», якім кіраваў 25-гадовы малады чалавек.

Следчы камітэт адзначае, што ўчастак дарогі, дзе адбылася трагедыя, быў своечасова апрацаваны рэагентамі.

Фота СК

Nashaniva.com