Бакіеў здаў «прэзідэнцкі» іспыт па кіргізскай мове

Прычым транслявалася ўсё гэта ў жывым эфіры на дзяржаўным тэлеканале.

26.05.2009 / 09:53

Курманбек Бакіеў, liter.kz

Кіраўнік Рэспублікі Кыргызстан Курманбек Бакіеў у якасці кандыдата ў прэзідэнта краіны сёння паспяхова здаў іспыт на веданне дзяржаўнай кіргізскай мовы.

Ён здолеў выкласці на ёй сваю перадвыбарчую праграму, падаць асноўныя тэзісы, а таксама прачытаць некалькі старонак мастацкай літаратуры.

Да Бакіева гэты бар’ер пераадолелі яшчэ чатыры прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду, прычым іспыт трансляващся на дзяржаўным тэлеканале ў жывым эфіры.

Заканадаўства краіны патрабуе ад кандыдатаў ведання кірігізскай мовы. Руская — мае статус афіцыйнай.

ИТАР-ТАСС

Глядзі таксама:
Каментар Аляксандра Класкоўскага