Улады Ваўкавыскага раёна прагназуюць хвалю крадзяжоў
Кіраўнікі розных узроўняў раёна атрымалі ліст, у якім канстатуюцца адчувальныя для рэгіёна вынікі фінансавага крызісу ды збядненне насельніцтва.
26.05.2009 / 11:30
Кіраўнікі розных узроўняў Ваўкавыскага раёна атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Ігара Кашкевіча, у якім чыноўнік канстатуе,
што ў рэгіёне адчуваюцца наступствы фінансавага крызісу — падвышэнне схаванага беспрацоўя, дэфіцыт сацыяльных і матэрыяльных рэсурсаў, а таксама істотнае зніжэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва.
У сувязі з гэтым, кіраўнікі прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў павінны
неадкладна ажыццявіць захады па аптымізацыі захаванасці маёмасці — як дзяржаўнай, так і прыватнай.
Супрацоўнікі Ваўкавыскага райвыканкама адмовіліся растлумачыць Радыё Рацыя, што яны разумеюць пад тэрмінам «аптымізацыя захаванасці маёмасці», але, паводле ліста з райвыканкама, зразумела, што занепакоенасць у першую чаргу выклікае прагноз на павелічэнне колькасці крадзяжоў.