Косінец і Якабсон сталі палкоўнікамі

21 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні воінскіх званняў старшыням Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў.

27.05.2009 / 11:48

21 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні воінскіх званняў старшыням Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў Аляксандру Косінцу і Аляксандру Якабсону.

Выпускнік медуніверсітэту Косінец атрымаў чын палкоўніка медыцынскай службы запасу, Якабсон — палкоўніка запасу.

ЗП