На салдатаў абрынулася бетонная пліта

Салдаты заязджалі ў бокс на грузавіку «Урал». Машына зачапіла апорную калону, і на кабіну аўтамабіля абрынулася адна з плітаў даху боксу.

29.05.2009 / 10:49

На двух салдатаў абрынулася бетонная пліта. Адзін з іх памёр.

Гэта адбылося ў пасёлку Баравуха Полацкага раёну, у адной з вайсковых частак, што дыслакуюцца там.

Паводле папярэдняй версіі, салдаты заязджалі ў бокс на грузавіку «Урал». Машына зачапіла апорную калону, і на кабіну аўтамабіля абрынулася адна з плітаў даху боксу.