Дэфіцыт замежнага гандлю ізноў вырас

29.05.2009 / 17:55

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі вырасла за красавік на $759,2 млн. За 4 месяцы яно склала $2621,7 млн. За першыя 4 месяцы мінулага году яно складала $1376,8 млн.

Вынікі гандлю паслугамі за красавік будуць злічаныя пазней.

Рост адмоўнага сальда вымагае змены эканамічнага стану. Або прыйдзецца адміністрацыйна спыняць імпарт (тады краіна, імаверна, не атрымае наступных траншаў ад МВФ), або патрэбная далейшая дэвальвацыя рубля.

МБ