Каля Дзяржынска перакуліўся рэйсавы аўтобус

03.06.2009 / 13:40

ДТЗ адбылася на аўтамабільнай дарозе «Узда-Энергетык». У выніку пацярпела адна жанчына.

Аўтобус рухаўся па прамой дарозе, але раптам з’ехаў на ўзбочыну і заваліўся на бок. Супрацоўнікі ДАІ выказалі здагадку, што прычынай здарэння стала памылка кіроўцы, які страціў пільнасць. А аўтобусе знаходзілася каля 15 чалавек, большасць – пенсіянеры. У выніку ДТЗ пацярпела адна пасажырка, у яе зламаныя дзве рабрыны.

Паводле БЕЛТА