Лукашэнка перадае дэталі колішняй размовы з Саланам

05.06.2009 / 15:51

«Калі паўстала пытанне, тут быў і Салана [найвышэйшы прадстаўнік Еўрапейскага саюзу па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі, генеральны сакратар Рады Еўрасаюзу Хаўер Салана. — заўв. рэд.], мы з ім размаўлялі... І калі мне было пастаўленае пытанне па Расеі і іншае, мы спрачаліся, спрачаліся, а далей я яму кажу: «Вы нам Расею заменіце?» — «Не, не, не». — «Так чаго перад намі пытанне ставіце?!» Я ўжо прагматычнае пытанне задаў... «Не заменіце. Больш за тое, — кажу, — улічыце, мы — адзін народ. Мы думаем як расейцы, як расіяне. Мы жывем як яны. У нас адныя каштоўнасці...» Ён зразумеў гэта».

З інтэрв'ю А.Лукашэнкі расійскім СМІ