Ад навальніцы і граду пацярпелі 10 раёнаў Беларусі

У Добрушскім раёне пашкоджана 400 дамоў

11.06.2009 / 10:27

Ад навальніцы і граду пацярпелі 18 населеных пунктаў у дзесяці раёнах Беларусі.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Стыхія праляцела па Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

У Добрушскім раёне пашкоджана 400 дамоў.

БЕЛТА