«Наша Ніва» не мае ніякага дачынення да спаму, што рассылаецца ад імя «Нашай Нівы» з фэйкавых акаўнтаў

Нагадаем, што адрас нашага канала — @nashaniva, і ніякі іншы.

23.03.2021 / 22:14

Учора аналагічная псіхалагічная атака праводзілася нібы ад імя «Анлайнера». Яны таксама абверглі сваё дачыненне да рассылкі, мэтай якой, можна меркаваць, было запалохванне людзей напярэдадні Дня Волі.

Сёння таксама ідуць аналагічныя фэйкавыя рассылкі ад імя іншых аўтарытэтных рэсурсаў.

Не вядзіцеся! І — з надыходзячым святам вас!

Nashaniva.com