У Літве забароняць трымаць у хаце жырафаў і каралінскіх вавёрак

16.06.2009 / 12:35

З верасня ў Літве ўступяць у сілу папраўкі да Правілаў аб утрыманні дзікіх жывёлаў, згодна з якімі, будзе забаронена трымаць у доме жырафаў, каралінскіх вавёрак і янотаў‑паласкуноў.

Нельга таксама трымаць усе віды малпаў, мядзведзяў, пандаў і г.д.

delfi