Аўтарка коміксу «Персэпаліс» і рэжысёр Махмальбаф: Не прызнавайце Ахмадзінэджада
Яны прэзентавалі ў Еўрапарламенце дакументы з доказамі выбарчых фальсіфікацый у Іране.
17.06.2009 / 12:37
Аўтарка слыннага коміксу і фільму «Персэпаліс» Мар’янэ Сатрапі і найзнакамітшы іранскі кінарэжысёр Махсэн Махмальбаф прэзентавалі ў Еўрапарламенце дакументы з доказамі выбарчых фальсіфікацый у Іране. Як сцвярджаюць дзеячы культуры, «пераможца» прэзідэнцкіх выбараў Махмуд Ахмадзінэджада у сапраўднасці атрымаў толькі 12, а не 65 працэнтаў галасоў, як падае Міністэрства ўнутраных справаў краіны.
Трыбуну іранскім творцам дала Партыя Зялёных.
Махмальбаф, які прадстаўляе штаб Мусаві, назваў перамогу Ахмадзінэджада «дзяржаўным пераваротам» і заклікаў міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікаў выбараў.
Іранскія ўлады, у сваю чаргу, лічаць пратэсты кампаніяй, інспіраванай і аплачанай Захадам.